Беларуская Служба

Прапускная здольнасць польскага газапорта падвоіцца

21.09.2023 12:42
Дзве ўстаноўкі, якія выкарыстоўваюцца ў цяперашні час, забяспечваюць агульную магутнасць 320 000 м3 ЗПГ, чакаецца, што трэцяя будзе змяшчаць 180 000 м3.
Тэрмінал ЗПГ у Свінауйсці Фота: Mike Mareen/Shutterstock

У лютым 2021 года польскі дзяржаўны аператар газавых сетак Gaz-System атрымаў дазвол на будаўніцтва трэцяй цыстэрны для звадкаванага газу ў Свінауйсці. Гэты праект знаходзіцца ў стадыі завяршэння, ідуць апошнія работы па закрыцці агромністай цыстэрны, і ў наступным годзе яна зможа пачаць выкаонваць свае функцыі, павялічыўшы ёмістасць газасховішча прыкладна да 500 тысяч. кубічных метраў, – піша Марцін Карвоўскі, рэдактар ​​BiznesAlert.pl.

Уварванне Расіі ва Украіну і санкцыі, уведзеныя супраць агрэсара, паставілі перад Еўропай шмат выклікаў. Адзін з іх – справіцца з дэфіцытам паставак расійскага газу і, у канчатковым выніку, здабыць энергетычную незалежнасцю ад Расіі. Вялікую ролю адыгрывае ЗПГ-тэрмінал у Свінауйсці, які належыць Gaz-System, пра што сведчыць колькасць газавозаў, якія дастаўляюць сюды сыравіны.

У мінулым годзе сюды планавалася прыбыццё 42 танкераў са звадкаваным прыродным газам, але іх прыплыла 58, план на 2023 год прадугледжвае 64 караблі. Тэрмінал таксама мае тры пагрузачныя пляцоўкі для аўтацыстэрнаў, якія з кастрычніка будуць працаваць днём і ноччу з максімальнай эфектыўнасцю. Зараз разгрузка ажыццяўляецца кругласутачна. Працэс разгрузкі аднаго танкера займае да гадзіны, у сярэднім за суткі загружаецца каля 25-30 аўтамабільных цыстэрн, максімум – 40. У 2022 годзе было загружана 5362 аўтацыстэрны, заданне на 2023 год – прыкладна 7000. Судны, якія прыбываюць у Свінавуйсці абслугоўвае пірс, якая з'яўляецца часткай тэрмінала ЗПГ, будаўніцтва друга знахʼодзіцца на завяршальным этапе. Пасля пашырэння тэрмінал у Свінауйсці можа стаць газавым хабам для Цэнтральнай Еўропы.

Для захоўвання газу выкарыстоўваюцца спецыялізаваныя ёмістасці. Дзве ўстаноўкі, якія выкарыстоўваюцца ў цяперашні час, забяспечваюць агульную магутнасць 320 000 м3 ЗПГ, чакаецца, што трэцяя будзе змяшчаць 180 000 м3.

Зараз вядуцца завяршальныя работы па мантажы металаканструкцый і трубаправодаў. З дапамогай спецыялізаванага крана вядзецца ўстаноўка помпавых калон унутры рэзервуара. Праз іх будзе адпампоўвацца газ з бака. Аднак перш чым стане магчымым захоўванне паліва, будаўніцтва павінна быць завершана. Пасля завяршэння будаўніцтва канструкцыя будзе напоўнена вадой, што дазволіць правесці гідрастатычныя выпрабаванні ёмістасці – як звонку, так і знутры. Працягласць такога выпрабавання, уключаючы адпампоўку вады і ачыстку рэзервуара, складае больш за месяц.

Пераканаўшыся ў герметычнасці ўнутранага бака, пачнецца працэс яго ізаляцыі. У дадзеным выпадку для запаўнення прасторы паміж сценкамі ёмістасці будзе выкарыстоўвацца мінеральная вата і перліт. Трэці рэзервуар павялічыць ёмістасць тэхналагічнага захоўвання, што прывядзе да большай гнуткасці і магчымасцяў рэгазіфікацыі тэрмінала. Ён павінен запрацаваць у наступным годзе, канкрэтную дату кампанія пакуль не называе.

Будаўніцтва рэзервуара – частка праекту пашырэння тэрмінала. Што ён павінен даць? Спачатку магутнасць рэгазіфікацыі складала 5 млрд м3 у год. Завершаны першы этап пашырэння павялічыў магутнасць да 6,2 млрд м3, а канчаткова магутнасць павінна скласці 8,3 млрд м3 штогод.

эж